Камітэт ААН падтрымаў скаргу беларускага праваабаронцы
Леанід Судаленка
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады парушалі недатыкальнасць прыватнага жыцця праваабаронцы Леаніда Судаленкі, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Судаленка звяртаўся туды яшчэ ў 2015 годзе і скардзіўся наконт паглыбленых даглядаў на мяжы і існавання "палітычнага спісу" ў памежнікаў.
Камітэт ААН прыйшоў да высновы, што кожны чалавек мае права ведаць, якія персанальныя даныя і для якіх мэтаў захоўваюцца ў аўтаматычных базах даных дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць ці могуць кантраляваць персанальныя даныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.
Каментуючы рашэнне, Судаленка адзначыў, што гэта адно з першых рашэнняў Камітэта ААН па правах чалавека наконт недатыкальнасці прыватнага жыцця беларусаў: "Я б назваў прынятае рашэнне прэцэдентным, бо яно тычыцца таемнай мадыфікацыі асабістых даных грамадзян у камп'ютарных сістэмах дзяржаўных органаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.