Камітэт дзяржкантролю закрыў краму праз адсутнасць цэннікаў на таварах
У краме прадаваліся адзенне, абутак і галантарэя / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Камітэт дзяржкантролю Беларусі прыпыніў працу крамы ў Магілёве. Прычынай зрабілася адсутнасць цэннікаў на таварах. Без указання кошту ў гандлёвай зале было 368 рэчаў — адзенне, абутак і галантарэя. На таварах не было і іншай важнай інфармацыі — хто вытворца, які памер, які склад сыравіны і інш.
Крама належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. Ён не змог паказаць кантралёрам дакументы пра паходжанне тавараў, якімі гандлюе. У КДК расказалі, што прыехалі з праверкай у гэтую краму не выпадкова, напярэдадні яны атрымалі скаргу ў чат-бот свайго тэлеграм-канала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.