Камітэт сената ЗША прагаласаваў за ўдар па Сірыі
Камітэт ухваліў прапанову прэзідэнта Барака Абамы на ўжыванне ваеннай сілы супраць Сірыі.
У выніку галасавання ў камітэце дзесяць галасоў было пададзена "за" рэзалюцыю і сем "супраць", інфармуе РБК. У поўным складзе сенат павінен прагаласаваць за рэзалюцыю на наступным тыдні.
Аўтарамі рэзалюцыі сталі старшыня камітэта па міжнародных адносінах дэмакрат Боб Менендэс і рэспубліканец Боб Коркер. Апроч галасавання ў сенаце, рашэнне пра пачатак аперацыі павінна ўхваліць таксама палата прадстаўнікоў. Там чакаюцца напружаныя дэбаты.
Пасля таго, як кангрэс ухваліць удар па Сірыі, Абама можа аддаць загад пра пачатак абмежаванай ваеннай аперацыі супраць яе. Тэрмін аперацыі складзе не больш за 90 дзён без удзелу сухапутных войскаў.
Фота — Fotolia