Кампанія Гуцарыева "Сафмар" паставіць бензін расійскім АЗС у Беларусі

Кампанія Гуцарыева "Сафмар" паставіць бензін расійскім АЗС у Беларусі

Расійскія нафтавыя кампаніі закупляюць паліва для сваіх беларускіх АЗС у кампаній групы "Сафмар" Міхаіла Гуцарыева. Пра гэта парталу TUT.by распавяла крыніца, знаёмая з планамі расійскіх кампаній.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 лютага на запраўках сеткі "Лукойл" у Брэсцкай вобласці былі ўведзеныя абмежаванні. Прычынай называліся недастатковыя запасы паліва. Паводле неафіцыйных звестак, беларускія НПЗ адмовіліся пастаўляць бензін і дызель на запраўкі, якія належаць расійскім паліўна-энергетычным кампаніям, бо тыя з 1 студзеня не пастаўляюць нафту ў Беларусь. 

5 лютага канцэрн "Белнафтахім" ахарактарызаваў дзеянні заправак "Лукойл" як правакацыю. У той жа дзень абмежаванні на закупкі паліва былі знятыя. 

Цяпер TUT.by піша, што паліва на расійскія запраўкі ў Беларусі паставіць "Сафмар". Беларускія заводы працуюць з кампаніямі Гуцарыева па працэсінгу. Частка нафтапрадуктаў, атрыманых па працэсінгу, будзе прададзеная расійскім кампаніям, на чыіх запраўках узнік пэўны дэфіцыт у паліве.

Акрамя "Лукойла" ў Беларусі маюць свае сеткі АЗС такія расійскія кампані, як "Раснафта", "Газпрам нафта" і "Татнафта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі