Кампанія Henkel сыходзіць і з Беларусі

Henkel — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў​ / Bloomberg
Henkel — адзін з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў​ / Bloomberg

Нямецкая кампанія Henkel усё ж вырашыла сысці і з Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце і прысвечанай скарэктаванаму фінансаваму прагнозу на 2022 год.

У сярэдзіне красавіка кіраўніцтва кампаніі абвясціла, што на фоне вайны Расіі супраць Украіны Henkel сыходзіць з расійскага рынку.

"Акрамя таго, мы прынялі рашэнне спыніць нашу дзелавую дзейнасць у Беларусі. Гэта ўплывае на агульны гадавы аб'ём продажаў у памеры каля 1 мільярда еўра і больш за 2500 супрацоўнікаў", — заявіў генеральны дырэктар Henkel Карстэн Кнобель.

Нагадаем, кампанія з'яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў бытавой хіміі, касметычных і будаўнічых тавараў. Ёй належаць такія брэнды, як Persil, Losk, Schwarzkopf, Syoss, Ceresit, Moment і іншыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі