Кампанія "Мілкавіта" падала ў суд на 205 сваіх работнікаў

Кампанія "Мілкавіта" падала ў суд на 205 сваіх работнікаў

Гомельскае акцыянернае таварыста "Мілкавіта" падала ў суд на 205 сваіх супрацоўнікаў. Іх вінавацяць у недастачы амаль паўтысячы тон сыравіннага малака на суму 142 тысячы рублёў. 

Выязное судовае пасяджэнне прызначанае на 30 траўня. Яно будзе праходзіць у актавай зале прадпрыемства, перадае Радыё "Свабода".

Недастача ўтварылася за тры месяцы працы і была выяўленая падчас рэвізіі. Суму падзялілі на ўвесь калектыў, які займаецца перапрацоўкай малака: пазовы атрымалі і начальнік цэха, і аператары, і прыбіральшчыцы. Памеры пазоваў вагаюцца ад 300 да 1000 з лішкам рублёў. Іх велічыня залежыць ад працягласці адпрацаванага часу і ўзроўню заробку. 

Як і чаму ўтварылася недастача, патлумачыць ніхто не можа. Унутранае расследаванне не дадало яснасці ў гэтым пытанні. 

Адзін з аператараў патлумачыў журналістам, што вынесці такую колькасць малака праз прахадную прадпрыемства нерэальна. Магутнасьць цэху перапрацоўкі складае 450 т малака за суткі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі