Кампанія Wargaming перадала медыкам 100 тысяч аднаразовых камбінезонаў

Дапамога медыкам / Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя​
Дапамога медыкам / Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя​

Буйная партыя сродкаў індывідуальнай абароны перададзена ў Міністэрства аховы здароўя. Кампанія Wargaming перадала 100 тысяч аднаразовых камбінезонаў для медыцынскіх работнікаў. Яны былі пашытыя па адмысловай замове на вытворчасці Mark Formelle.

Напярэдадні Wargaming і Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) перадалі Міністэрству аховы здароўя 91 тысячу фільтруючых масак.

У бліжэйшы час дапамога будзе дастаўлена ў тыя установы аховы здароўя, якія ў ёй найбольш маюць патрэбу, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. 20% застанецца ў Мінску, па 12,5% пойдзе ў Мінскую, Гомельскую і Брэсцкую вобласці, па 10% — у Гродзенскую, Магілёўскую, Віцебскую вобласці і падведамныя РНПЦ, а таксама 2,5% у медустановы іншых ведамстваў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі