Кампанія з Беларусі трапіла ў "чорны спіс" Мінгандлю ЗША

ЗША намагаюцца не дапусціць абыходу санкцый / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ЗША намагаюцца не дапусціць абыходу санкцый / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Злучаныя Штаты ўвялі экспартныя абмежаванні супраць 37 структур, якія могуць быць уцягнутыя ў "дзеянні, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі і знешняй палітыкі ЗША". Сярод іх — DMT Trading LLC, зарэгістраваная ў Беларусі. Сцвярджаецца, што яна, а таксама зарэгістраваная ў Расіі DMT Electronics і Neotec Semiconductor, якая базуецца на Тайвані, уносяць "значны ўклад" у развіццё Узброеных сіл РФ і расійскага ваенна-прамысловага комплексу.

DMT Trading LLC існуе з 1996 года, мае офіс у Мінску. Кампанія называе сябе "вядучым пастаўшчыком электронных кампанентаў і вымяральнай тэхнікі, а таксама буйным інжынерна-тэхнічным цэнтрам, здольным вырашаць шырокі спектр задач у галіне высокіх тэхналогій". Згаданая расійская кампанія таксама ажыццяўляе пастаўкі электронных кампанентаў і кантрольна-вымяральнага абсталявання.

Улады ЗША апублікавалі дакумент, у якім пералічваюцца прыкметы абыходу санкцый, уведзеных супраць РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі