Кампазітара Лучанка і балетмайстра Елізар’ева ўзнагародзяць медалём ЮНЕСКА

Кампазітара Лучанка і балетмайстра Елізар’ева ўзнагародзяць медалём ЮНЕСКА

Кампазітар Ігар Лучанок і балетмайстар Валянцін Елізар’еў атрымаюць медаль ЮНЕСКА “5 кантынентаў”. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 22 красавіка ва ўрачыстай абстаноўцы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, рашэнне аб узнагароджанні Ігара Лучанка і Валянціна Елізар'ева было прынята 21 сакавіка генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай за выдатны ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва. Разам з медалём ім таксама будуць уручаны дыпломы ад імя кіраўніка міжнарожнай арганізацыі. Узнагарода прысуджаецца “за выбітны ўнёсак у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва”.

Плануецца, што ганаровыя ўзнагароды Ігару Лучанку і Валянціну Елізар’еву ўручаць намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, а таксама надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Францыі і сталы прадстаўнік нашай краіны пры ЮНЕСКА Павел Латушка.

Медаль "5 кантынентаў" заснаваны ў 1996 годзе ў гонар 50-годдзя стварэння ЮНЕСКА. 

У розны час уладальнікамі медаля станавіліся паэт Яўген Еўтушэнка, спявачка Мірэй Мацьё, скульптар Зураб Цэрэтэлі, ансамбль Ігара Майсеева, джазавы кампазітар Уэйн Шорцер. У 2014-м такую ўзнагароду атрымаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі