Кампенсацыя насельніцтвам камунальных плацяжоў у 2018-м складзе больш за 70%

Кампенсацыя насельніцтвам камунальных плацяжоў у 2018-м складзе больш за 70%

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №473 "Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2018 год", інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Гранічна дапушчальныя тарыфы сфармаваныя з улікам рэзерваў, якія дазваляюць знізіць кошт жыллёва-камунальных паслуг. Гэтыя рэзервы былі выяўленыя міжведамаснай рабочай групай, створанай Камітэтам дзяржаўнага кантролю па даручэнні кіраўніка Беларусі.

Плануецца, што новыя тарыфы для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры, пры нарматыўным спажыванні паслуг павысяцца ў межах 5 долараў. 

Паведамляецца, што ў 2018 годзе насельніцтва будзе кампенсаваць больш за 70% выдаткаў па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг. Плануецца, што большасць паслуг будзе на 100% кампенсавацца дзяржавай. У іх ліку называюцца тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў, ліфтаў, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, збор, вываз і абясшкоджванне камунальных адкідаў.

Дарэчы, раней паведамлялася, што з 1 студзеня 2018 года насельніцтва будзе аплочваць 100% выдаткаў па "камуналцы" за выключэннем аплаты ацяплення. Яно па-ранейшаму будзе атрымліваць дзяржаўныя субсідыі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі