Каму з беларускіх лёгкаатлетаў уручаць “Оскар” (фота)

Федэрацыя лёгкай атлетыкі заснавала ўласную узнагароду, якую афіцыйна назвалі “Атлетыка”. Аднак, хоць першая цырымонія ўзнагароджвання яшчэ не прайшла (падзея адбудзецца ў чацвер, 19 сакавіка), у СМІ новую ўзнагароду празвалі “Оскарам”.  

“Праводзіць такую цырымонію мы будзем упершыню. Узнагарода заснавана для таго, каб падкрэсліць прэстыж лёгкай атлетыкі, заматываваць нашых спартсменаў”, — тлумачыць Еўрарадыё Арына Сандовіч, прэс-сакратар федэрацыі.

Бронзавыя статуэткі распрацавалі беларускія скульптары Максім Паляшчук і Валерый Дудко.

Спіс намінантаў трымаецца ў таямніцы. Лёгкаатлетычны “Оскар” будзе ўручацца ў чатырох узроставых катэгорыях.   

Фота: bfla.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі