Канада ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Канада ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі

Канада ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі ў Хельсінкі канадскі міністр замежных спраў Мелані Жалі. У прыватнасці, у "чорны спіс" трапяць 9 грамадзян РБ і 9 грамадзян РФ, звязаных з уладамі сваіх краін. Як паведамляе Reuters, гэтыя людзі "спрыялі ўварванню Пуціна ва Украіну". Жалі называе іх "блізкімі паплечнікамі рэжыму" і "саўдзельнікамі жудасных падзей, якія разгортваюцца на нашых вачах".

Улады Канады разглядаюць увядзенне і іншых санкцый супраць РФ і РБ. Пад іх могуць трапіць юрыдычныя асобы. Па словах міністра, "гэта адбудзецца вельмі хутка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі