“Кансервацыя” Лукашэнкі: адкрыць пасля 2035 года? Эфір з Усавым
На працягу ўсяго 2021 года (на самай справе не толькі) ад Лукашэнкі гучала, што калі беларусы так хочуць перамен, то ім іх дадуць. У выглядзе рэформы Канстытуцыі. Маўляў, новаму прэзідэнту цяперашнюю ўладу пакідаць нельга — занадта шмат паўнамоцтваў. Такім чынам нам нібыта намякалі на “транзіт улады”. Хаця на працягу апошняга года беларусам шмат чаго гаварылі і абяцалі.
Рэфармацыю ці кансервацыю прынясе Беларусі канстытуцыйная рэформа? Ці не час Захаду і дэмсілам распачынаць дыялог з рэжымам? Ці быў вынік ад санкцый, контрсанкцый і міграцыйнага хаосу? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук, палітычны аналітык Павел Усаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.