Кантралёры ў мінскіх тралейбусах пачалі працаваць без формы

Кантралёры ў мінскіх тралейбусах пачалі працаваць без формы

Кантралёрам ў тралейбусах у Мінску дазволілі працаваць без формы, інфармуе БЕЛТА

З вясны без формы дазволілі працаваць кантралёрам у сталічных трамваях. Цяпер новаўвядзенне распаўсюдзілася і на тралейбусныя маршруты. 

Пры гэтым кантралёры павінны мець пры сабе пасведчанне, бэйдж з фота і указаннем пасады, а таксама прылады для праверкі аплаты праезду. 

Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце Мінска складае 11,5 рубля.

У кантрольна-рэвізорскай службе кажуць, што ў такіх умовах "зайцам" стане больш складана пазбягаць адказнасці. Дарэчы, некалькі гадоў таму ў сталіцы ўжо мянялі форму кантралёраў: замест сіняй з яркімі жоўтымі ўстаўкамі вопраткі ўвялі менш кідкую.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі