Кантрольны пакет акцый “Белавія” застанецца ў дзяржавы
Да канца года авіякампанію плануецца зрабіць акцыянерным таварыствам.
"Пасля акцыянавання плануецца прадаць акцыі стратэгічнаму інвестару з захаваннем кантрольнага пакета ў дзяржавы", — паведамляе БелТА са спасылкай на дырэктара дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі Уладзіміра Косціна.
Чыноўнік удакладняе, што пэўных прапановаў ад інвестараў пакуль не было.
Як паведамлялася раней, нацыянальная авіякампанія "Белавія" павінна прадставіць у Дзяржкаммаёмасці праект пераўтварэння ў адкрытае акцыянернае таварыства да 1 кастрычніка. Далейшы парадак пераўтварэння ў ААТ вызначаць чыноўнікі.
Фота: www.avia.by.