Каранавірус выявілі ў беларуса, які прыехаў на заробкі на Сахалін
Сахалін / inosmi.ru
Каранавірусную інфекцыю пацвердзілі ў грамадзяніна Беларусі, які цяпер знаходзіцца ў Расіі. Беларус стаў адным з 51 тых, хто захварэў COVID-19 на Сахаліне. Пра гэта ў сваім афіцыйным телеграм-канале распавёў губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Валерый Лімарэнка.
"Нягледзячы на выходны, працягваюць працаваць многія жыццёва важныя ўстановы. Сёння з лабараторыі прыйшло пацверджанне яшчэ аднаго станоўчага аналізу на каранавірус. Захворванне выяўлена ў жыхара Беларусі, які прыехаў на востраў для працы", — распавёў губернатар.
Беларус трапіў у лякарню як кантакт першага ўзроўню (у Расіі іх называюць асобамі блізкага кантакту з іншымі хворымі). Там ён здаў тэст, і COVID-19 быў выяўлены ў яго самога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.