На дыяграме ў руках Лукашэнкі — больш за 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень?

Скрыншот з відэа "Мир 24ТВ"
Скрыншот з відэа "Мир 24ТВ"

3 траўня падчас нарады ў Палацы Незалежнасці (той самай, дзе прагучала, што мы не можам адмяніць ніводнага мерапрыемства, таму што людзі падумаюць, што мы спалохаліся) Аляксандр Лукашэнка дастаў са стосу дакументаў "прагноз", які яму "далі паўтара-два месяцы таму". На дыяграме — слупочкі двух колераў.

Аўтары тэлеграм-канала "Мифология Беларуси" мяркуюць, што Лукашэнка трымае ў руках даныя аб распаўсюдзе COVID-19 у Беларусі. Больш цёмны ўчастак — фактычныя звесткі. Больш светлы — прагноз. Мяжа паміж імі — 3 траўня, дзень нарады.

Калі гэта так, дык даныя, якія паказваюць Лукашэнку, разыходзіцца са статыстыкай, якую Міністэрства аховы здароўя публікуе для ўсеагульнага агляду. Звярніце ўвагу: участак з 14 па 24 красавіка супадае:

На диаграмме в руках Лукашенко — больше 1 тысячи новых случаев COVID-19 в день?

А далей — сур'ёзнае разыходжанне. Максімальная колькасць выяўленых за дзень выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, пра якую паведамляе Міністэрства аховы здароўя, — 973. Гэта было 29 красавіка. На дыяграме, якую трымае Лукашэнка, рост больш імклівы.

Параўнайце слупкі за 22 красавіка і за 29 красавіка. Паводле афіцыйнай статыстыкі, 22 красавіка — 558 выяўленых выпадкаў COVID-19, 29 красавіка — 973 выпадкі. Але на дыяграме ў Лукашэнкі другі слупок у два разы вышэйшы, чым першы. Зыходзячы з гэтага можна выказаць здагадку, што дэ факта ў той дзень у Беларусі было пацверджана не менш за 1100 выпадкаў COVID-19.

На диаграмме в руках Лукашенко — больше 1 тысячи новых случаев COVID-19 в день?

Далей на дыяграме — прагнозная частка. Там пазначаныя яшчэ два параўнальных, на 1000+ выпадкаў, магчымых ўсплёскі, абодва — у першай дэкадзе траўня. Мяркуючы па дакуменце, апошні прыкметны ўсплёск COVID-19 чыноўнікі прагназуюць 1 чэрвеня. 10 чэрвеня захворванне павінна вярнуцца да сціплых значэнняў пачатку красавіка.

На диаграмме в руках Лукашенко — больше 1 тысячи новых случаев COVID-19 в день?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі