Каранік — пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі: пачынаем спускацца з плато

Каранік — пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі: пачынаем спускацца з плато

Пра станоўчую дынаміку па краіне эпідэміялагічнай сітуацыі з каранавірусам заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. У праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" ён адзначыў змяншэнне колькасці новых выяўленых выпадкаў заражэння. На 11 чэрвеня ў Беларусі налічвалася 51 816 выпадкаў COVID-19 (+750 за суткі), памерлі 293 чалавекі (+5).

"Лічым, што мы пачынаем спускацца з плато, на якім знаходзіліся ў апошні час, — кажа Каранік. — Нам удалося расцягнуць пік захворвання, не дапусціць перагрузкі сістэмы аховы здароўя".

У той жа час міністр заявіў, што ў выпадку другой хвалі каранавіруса ў нашай краіне могуць быць уведзены дадатковыя меры бяспекі. Таму беларусам трэба "быць гатовымі да ўвядзення пэўных абмежаванняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі