Кантралёры выявілі ў Беларусі тысячу фактаў, калі каровы "гадзілі адна на адну"

Кантралёры выявілі ў Беларусі тысячу фактаў, калі каровы "гадзілі адна на адну"

Камітэт дзяржкантролю ў сакавіку-красавіку правёў маштабную праверку сельгасаб'ектаў па ўсёй Беларусі. Яна пачалася пасля скандалу, які адбыўся 26 сакавіка ў Шклоўскім раёне, дзе Аляксандр Лукашэнка зайшоў на ферму і абурыўся "абасранымі каровамі": "Яны ж гадзяць адна на адну, стаяць адна на адной". Лукашэнка назваў тое, што пабачыў "Асвенцымам".

На сельгасаб'ектах быў выяўлены 1841 факт безгаспадарчасці. Прэс-служба дзяржкантролю адзначае, што з іх больш за 1300 фактаў "загноенасці памяшканняў для ўтрымання скаціны і прылеглых жа фермаў тэрыторый, адсутнасці падсцілачнага матэрыялу, утрымання жывёлы з парушэннем ветэрынарных і заатэхнічных патрабаванняў".

Матэрыялы па выніках праверак атрымалі мясцовыя органы ўлады і ў 72% фактаў сітуацыя ўжо выпраўлена. Можна меркаваць, што даклад пра "загноенасць памяшканняў" патрапіць на стол кіраўніка дзяржавы.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 15.05:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі