Карпарацыі (не) супраць хлусні. Як сацсеткі рэагуюць на дзяржаўную прапаганду

Прапагандысты працягваюць асвойваць сацсеткі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Прапагандысты працягваюць асвойваць сацсеткі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

З пачатку палітычнага крызісу беларускія прапагандысты нядрэнна напрактыкаваліся ў сваёй працы: яны дзясяткамі ствараюць тэлеграм-каналы і акаўнты, актыўна спрабуюць прасоўвацца ў сацыяльных сетках аж да выстаўлення "пакаянных відэа" на рэкламу. Але, хай і з пераменным поспехам, беларусы ім супрацьстаяць.

Еўрарадыё згадала, як паводзяць сябе буйныя пляцоўкі з фэйкавымі акаўнтамі і прапагандай.
 

Ютуб: пакуль не штурхнуць — не задумаюцца?

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Пад канец 2021 года прыйшла, здавалася б, выдатная навіна: Google заблакаваў на ютубе рэкламу з "пакаяннымі" відэа і абмежаваў магчымасці акаўнтаў, з якіх яна запускалася. Праўда, на самай справе гэта не вельмі дапамагло.

Для таго каб карпарацыя адрэагавала, спатрэбіўся ліст Святланы Ціханоўскай з прыкладамі канкрэтных парушэнняў.

Разам з тым ёсць і іншыя каналы, якія размяшчаюць такія відэа. Дакладна гэтаксама, як і іншыя акаўнты, якія могуць ставіць іх на рэкламу. Фактычна гэта спрут, і фіксаваць кожную спасылку немагчыма. Хоць гэта мог бы зрабіць сам ютуб. Ну ці хоць бы рэагаваць на скаргі карыстальнікаў.

Адна з груповак "Кібер-Партызанаў" займаецца змаганнем з прапагандай: у сваім канале яны перыядычна кідаюць "заданні". Кожны ахвотны можа паскардзіцца на знойдзеныя ім відэа з допытамі або мовай варожасці. І што б вы думалі? Усе відэа з ютуба, на якія скардзіліся беларусы, засталіся. Уключаючы тыя, дзе наўпрост пагражаюць апанентам, або "інтэрв'ю" Рамана Пратасевіча тэлеканалу АНТ — дадзенае, на хвілінку, проста з СІЗА.

Так, яшчэ ўвосень ютуб выдаліў некалькі акаўнтаў, уключаючы акаўнты Следчага камітэта і ГУУС, але гэта адбылося толькі праз санкцыі ЗША. З той жа прычыны былі выдаленыя акаўнты "Нафтана" і іншых прадпрыемстваў.
 

Фэйсбук/інстаграм: рэдка і нятрапна

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Карпарацыя Meta (фэйсбук і інстаграм) не выконвае нават санкцый ЗША: напрыклад, не заблакаваныя акаўнты МУС, СК, НАКа і Dana Holdings. Не дапамаглі нават звароты беларусаў да адміністрацый сацыяльных сетак — усе старонкі даступныя і без праблем абнаўляюцца.

Не адрэагавала адміністрацыя кампаніі і на скаргі на фэйкі і прапаганду нянавісці з боку дзяржаўных СМІ і асобных актывістаў.

У рэдкіх выпадках акаўнты блакаваліся, але нішто не перашкаджала іх стваральнікам заводзіць новыя, а тэарэтычна адміністрацыя магла б гэта адсачыць.

Ёсць некалькі станоўчых прыкладаў: напрыклад, у інстаграме блакаваліся акаўнты дэпутаткі Марыі Васілевіч (цяпер у яе ёсць новы), замарожвалася старонка супрацоўніцы "Беларусь сегодня" Людмілы Гладкай у фэйсбуку і была выдаленая суполка праўладных актывістаў "Будзьма". Часам удавалася дамагчыся блакаванняў і больш дробных старонак або ботаў — і то пасля кампаній з масавымі скаргамі.
 

Твітар: амаль ніколі

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Твітар у прынцыпе выкарыстоўвае блакаванне толькі ў крайніх выпадках — і ў Беларусі, і ва ўсім свеце. Але і тут былі невялікія "перамогі". З апошняга: за распальванне варожасці заблакаваная старонка "Жоўтых сліў", а летам 2021-га ўдалося замарозіць акаўнт Рамана Пратасевіча, які ён пачаў весці з-за кратаў.

Але ў цэлым твітар рэагуе на скаргі прыдзірліва, на большасць скаргаў ён адказвае адмовай. Каб старонка была выдаленая, правілы павінны быць парушаныя сур'ёзна: напрыклад, публікавацца фота ці відэа людзей інтымнага зместу.

Акаўнты арганізацый, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі, сацыяльная сетка таксама не выдаляе.
 

Тыкток: блакуе ботаў і адкрытую мову варожасці

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Калі глядзець па статыстыцы "перамог" у "Кібер-Партызанаў", тыкток трапляе туды нярэдка. Як правіла, блакуюцца акаўнты з адкрытай прапагандай нянавісці ці пагрозамі, а таксама боты.

Праўда, буйныя акаўнты — напрыклад, тых самых "Жоўтых сліў" — тыкток не блакуе. Ёсць там і досыць актывістаў або кантэнту дзяржаўных СМІ. На фэйкі адміністрацыя сацыяльнай сеткі не рэагуе.
 

Тэлеграм: пакуль гром не грымне

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Ігнаруе і амерыканскія санкцыі, і шматлікія скаргі беларусаў адміністрацыя тэлеграма. Там, у адрозненне ад іншых сацыяльных сетак, нават не знаходзяць часу дасылаць адказы пасля разгляду скаргаў.

Так, яшчэ ў 2020-м быў заблакаваны порна-акаўнт, які парадзіраваў канал Святланы Ціханоўскай. Але рэч была не ў палітыцы, а менавіта ў порна. У 2022-м тэлеграм быў вымушаны запатрабаваць ад некаторых каналаў выдаліць публікацыі, накіраваныя на пераслед ЛГБТ і аўтынг. І то: для гэтага спатрэбілася прэтэнзія ад Apple.

На "пакаянныя відэа", допісы з адкрытымі пагрозамі і заклікамі да расправаў і фэйкі тэлеграм не рэагуе наогул ніяк.
 

"УКантакце" і "Аднакласнікі": нуль рэакцыі

Корпорации (не) против лжи. Как соцсети реагируют на государственную пропаганду

Расійскія "УКантакце" і "Аднакласнікі" не рэагуюць на скаргі карыстальнікаў. Праўладныя акаўнты і суполкі тут квітнеюць пышным цветам. "Партызаны" паведамлялі пра рэдкія перамогі, і то гаворка ішла пра выдаленне найбольш адыёзных публікацый. Ні злівы асабістай інфармацыі, ні мова нянавісці, ні пагрозы і пераслед адміністрацыі сацыяльных сетак не хвалююць.

Еўрарадыё накіравала просьбу пра каментар на адрас "Партызанаў", якія змагаюцца з прапагандай. Калі яны адкажуць, мы з вамі абавязкова падзелімся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі