Карпенка расказаў пра абавязковую далейшую адукацыю для 9-класнікаў
Міністр адукацыі Ігар Карпенка расказаў пра перспектывы абавязковай далейшай адукацыі для 9-класнікаў у Беларусі. Паводле яго слоў, норму аб усеагульнай сярэдняй адукацыі ўтрымлівае новая рэдакцыя Кодэксу аб адукацыі. Дакумент разгледзіць ужо новы парламент у пачатку наступнага года, інфармуе TUT.by.
Новаўвядзенне Карпенка анансаваў днямі ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ. Цяпер жа ён выступіў з тлумачэннямі. Карпенка кажа, што малады чалавек не павінен абавязкова 11 гадоў вучыцца ў школе. Пасля 9-га класа ён можа паступіць у ПТВ ці каледж.
"Атрымаўшы базавую адукацыю, падлетак сёння не можа выйсці ў самастойнае жыццё, — кажа Ігар Карпенка. — Па-першае, яму яшчэ ўзрост не дазваляе. Па-другое, з-за абмежаванняў па ўзросце ён не можа атрымаць паўнавартасную працу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.