Карткі "Беларусбанка" могуць не працаваць уначы 23 і 30 лістапада

Карткі "Беларусбанка" могуць не працаваць уначы 23 і 30 лістапада

Уначы 23 і 30 лістапада трымальнікі картак "Беларусбанка" могуць сутыкнуцца са складанасцямі. Праблемы магчымыя з 2:00 да 6:00, паведамляе прэс-служба банка.

Гэта звязана з тэхналагічнымі работамі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.

У гэты час могуць адбывацца кароткачасовыя перапынкі ў выкарыстанні картак у крамах, банкаматах, на АЗС і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі