Карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць працаваць у Расіі
Карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць працаваць у Расіі.
"З 10 сакавіка карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” не будуць дзейнічаць на тэрыторыі Расіі. У Беларусі і іншых краінах карткі Visa і Mastercard “Прыёрбанка” працягваюць працаваць у звычайным рэжыме", — гаворыцца ў паведамленні банка.
Банк нагадвае, што ліміт на аперацыі за мяжой па картках "Прыёрбанка" ў беларускіх рублях складае 700 рублёў у дзень.
Санкцыі супраць расійскіх банкаў былі ўведзеныя пасля пачатку расійскай вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.