Карыкатурыст The Economist пераблытаў Парашэнку з Лукашэнкам

Мастак-карыкатурыст выдання The Economist пераблытаў украінскага прэзідэнта Пятра Парашэнку з беларускім лідарам Аляксандрам Лукашэнкам.

Карыкатура, якая з’явілася ў часопісе, прысвечаная перамовам “нармандскай чацвёркі” ў Мінску. На ёй намаляваныя трое ўдзельнікаў перамоваў — Уладзімір Пуцін, Франсуа Аланд і Ангела Меркель, а таксама чалавек, які надзвычай падобны да Лукашэнкі. У гэтага чалавека даволі вялікі нос, густыя вусы, але на яго шапцы напісана “Украіна”.

Адметна, што Аляксандр Лукашэнка не прымаў удзел у перамовах “нармандскай чацвёркі”, хоць і сустракаўся з лідарамі краін-удзельніц.

Адзін з чытачоў сайту часопіса прапанаваў карыкатурысту ўважлівей паглядзець на фотаздымкі Лукашэнкі і Парашэнкі, паведамляе РИА Новости.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі