Каталіцкага святара Віталя Чабатара асудзілі на 15 сутак арышту
Віталь Чабатар / mohylev-katolik.by
Каталіцкага святара Віталя Чабатара асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе katolik.life. Мяркуецца, што падставай для арышту святара сталі яго дзеянні ў сацыяльных сетках.
Чабатара міліцыя затрымала 17 лістапада. Ён з’яўляецца вікарыем магілёўскай парафіі святога Антонія (з 2007-га), у студзені 2018-га прызначаны віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.