Палітвязень Максім Знак год правёў у адзіночнай камеры ПКТ

Максім Знак

Максім Знак

Палітвязень Максім Знак, асуджаны на 10 гадоў калоніі, год правёў у адзіночнай камеры ПКТ. Пра гэта "Салідарнасці" расказаў адзін з вязняў, асуджаных паводле "справы Зельцэра", які адбываў пакаранне разам з юрыстам.

За каментары ў інтэрнэце па "справе Зельцэра" Андрэя асудзілі на тры гады калоніі. Пакаранне ён адбываў у віцебскай калоніі №3 і сёлета выйшаў на волю.

Адначасова з ім у калоніі перабываў і палітвязень Максім Знак. Калі Андрэя пасадзілі ў ШІЗА, ён па вентыляцыі пачаў кантактаваць з суседам, які назваўся Максімам Знакам. Андрэй кажа, што пераканаўся ў тым, што гэта сапраўды Знак, дзякуючы некаторым спосабам.

Суразмоўца расказаў Андрэю, што ўжо год (падзеі адбываліся напрыканцы 2023-га) сядзіць адзін у ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Ён адзначыў, што адзіночнае зняволенне даецца яму маральна цяжка, але ён трымаецца. Пазней адміністрацыя калоніі падсадзіла да Знака чалавека не з ліку палітвязняў.

Апошні раз Андрэй кантактаваў з Максімам Знакам перад сваім вызваленнем — у студзені 2024 года. "Я сядзеў у тым ліку з палітвязнямі, якія прысуджаныя да вялікіх тэрмінаў — ад 10 гадоў. Але яны захоўваюць пазітыўны настрой. Ведаю, што некаторых схілялі да прызнання віны і напісання памілавання, але яны адмаўляліся", — кажа мужчына.

Адваката Максіма Знака за ўдзел у Каардынацыйнай Радзе судзілі закрытым судом і прызналі вінаватым у публічных закліках да прычынення шкоды нацбяспецы (частка 3 артыкула 361 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (артыкул 361-1 КК) і змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (артыкул 357 КК).

Як і некаторых іншых палітвязняў, улады трымаюць Знака ў рэжыме інкамунікада — ад яго няма ніякіх звестак ужо вельмі доўгі час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі