За год з Беларусі ў Ізраіль пераехалі каля 800 беларускіх грамадзян

Іерусалім

Іерусалім / pixabay.com

За год — з 16 верасня 2023 года па 19 верасня 2024-га — у Ізраіль з Беларусі пераехалі 795 беларускіх грамадзян. У выніку наша краіна заняла 6-е месца па колькасці рэпатрыянтаў. Усяго ў Ізраіль за гэты перыяд пераехала 31 тысяча чалавек з амаль 100 краін свету. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў сумеснай справаздачы Міністэрства рэпатрыяцыі і інтэграцыі Ізраіля і Габрэйскага агенцтва (Сахнут). На іх звярнуў увагу рэсурс "Позірк".

Больш за ўсё рэпатрыянтаў прыбыло з Расіі — 19 тысяч 850 чалавек, далей ідуць ЗША і Канада — агульным лікам 3 340, Францыя — 1 820, Украіна — 980, Беларусь — 795.

52% рэпатрыянтаў — жанчыны, 48% — мужчыны. 31% з іх гэта людзі ва ўзросце 18–35 гадоў, 21% — 36–50 гадоў, 20% — дзеці да 17 гадоў. У справаздачы адзначаецца, што гэтая хваля рэпатрыяцыі прайшла на фоне абвастрэння сітуацыі ў рэгіёне. У мінулым кастрычніку адбыўся напад групоўкі ХАМАС на Ізраіль. Тады загінулі 1,2 тыс. чалавек з 37 краін, у тым ліку грамадзяне Беларусі.  У адказ Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў сектары Газа. А ў гэтым верасні пачалася новая фаза вайны на Блізкім Усходзе: Ізраіль атакаваў тысячы цэляў у Ліване.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі