Католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя — Вербніцу

Католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя — Вербніцу

Католікі і пратэстанты сёння адзначаюць свята Уваскрэсення Хрыстовага або Вялікдзень. Гэта свята служыць напамінам пра пакуты Хрыста, прынятыя ім дзеля ўратавання чалавецтва, і пра яго цудоўнае уваскрэсенне з мёртвых. Вялікдзень з’яўляецца цэнтральным хрысціянскім святам, якое сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, веру і надзею на выкупленне грахоў.

Напярэдадні ў каталіцкіх храмах прайшлі абрады асвячэння велікодных страваў, а ў ноч на нядзелю адслужылі святочныя вігіліі. Сёння таксама адбываюцца набажэнствы з нагоды Уваскрэсення Хрыстовага.

Праваслаўныя сёння святкуюць Вербную нядзелю і асвячаюць у храмах букеты з вербных галінак — як напамін пра ўваходжанне Ісуса Хрыста ў Ерусалім, дзе яго сустракалі як месію. Вялікдзень паводле праваслаўнага царкоўнага календара будзе адзначацца праз тыдзень.

Католікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень, праваслаўныя — Вербніцу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі