Кавалеўскі: годнасць, узаемапавага і роўнасць усіх перад законам — мая ідэя

Кавалеўскі: годнасць, узаемапавага і роўнасць усіх перад законам — мая ідэя

12 сакавіка госць Еўрарадыё — былы супрацоўнік МЗС Беларусі Валерый Кавалеўскі.


Вельмі часта мы сутыкаемся з тым, што за мяжой амаль нічога не ведаюць пра Беларусь. А нехта нават перакананы, што наша краіна — частка Расіі. Каб сітуацыю змяніць, неабходна вялікая праца не толькі беларускіх дыпламатаў, але і шараговых беларусаў. Пра тое, як беларусам навучыцца паважаць і адстойваць свае правы, як зрабіць Беларусь вядомай усяму свету, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з экс-дыпламатам, супрацоўнікам адной з буйных міжнародных арганізацый Валерыем Кавалеўскім.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі