Кавалкін: Лукашэнка апынуўся ў пастцы, і без апазіцыі яму не абысціся

Лукашэнке трэба размаўляць з апазіцыяй

Лукашэнке трэба размаўляць з апазіцыяй / AP

Лукашэнку трэба ісці на перамовы з апазіцыяй, каб пазбегчы патавай сітуацыі, у якой ён апынуўся. Такую думку ў эфіры Еўрарадыё выказаў кіраўнік праекту “Кошт ураду” Уладзімір Кавалкін.

Эканаміст лічыць, што толькі апазіцыя мае доступ да асобаў, якія прымаюць рашэнні на Захадзе.

— Тое, што кажа Лукашэнка, агулам не цікава сусветнай эліце. І адзіная магчымасць ускочыць у нейкія перамовы — гэта ўскочыць праз камунікацыю з той апазіцыяй, якую ён душыць. Гэта абсалютна патавая сітуацыя, якая да рэжыму абсалютна не даходзіць. Таму што апазіцыйныя колы могуць стаць тым мастом, праз які яны могуць пачаць размаўляць.

Кавалкін кажа, што, на думку Лукашэнкі і сілавікоў, беларуская апазіцыя — гэта нейкія агенты заходніх спецслужбаў і размаўляць яны будуць толькі з роўнымі сабе па рангу людзьмі.

— Для заходніх палітыкаў ці вайсковых генералаў сітуацыя выглядае так: вы паводзіце сябе кепска, забіваеце людзей, ужываеце тэрор. Вам трэба дамовіцца з апазіцыяй, і толькі пасля гэтага мы гатовыя нешта абмяркоўваць. І што зменіць Лукашэнку ў гэтым стаўленні, невядома. У рэжыма вось такая карціна свету. Бачна, што Лукашэнка хоча ўскочыць у нейкія мірныя перамовы [па вайне з Украінай], каб павысіць сваю суб’ектнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі