Кавалькова: “Любоў” — уся беларуская нацыянальная ідэя ў гэтым адным слове”
10 лютага ў эфіры Еўрарадыё — сябра Каардынацыйнай рады, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя Вольга Кавалькова.
Як бы скептычна ні ставіўся хтосьці да такіх “састарэлых” каштоўнасцяў, як гісторыя, мова і культура, але ў пытанні нацыябудаўніцтва яны і сёння, у часы глабалізацыі, застаюцца вельмі важнымі. Пабудаваць нешта вартае без такога фундаменту немагчыма, перакананая Вольга Кавалькова.
Пра тое, чаму працэс нацыябудаўніцтва ў беларусаў так зацягнуўся, як змянілася грамадства за апошні год і ці магчыма з любоўю ставіцца да тых, хто рабіў табе зло, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Кавальковай.
Чытаць кнігу “Беларуская нацыянальная ідэя” (PDF) можна тут
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.