Казахстанскія жанчыны пратэставалі з майткамі на галаве

Раніцай 16 лютага ў Казахстане аднавіліся пратэсты супраць дэвальвацыі тэнге. Паліцыя зноў затрымлівала людзей, але ўжо не за палітычныя лозунгі. У Алма-Аце некалькі жанчын надзелі на галаву карункавыя майткі, выступаючы супраць забароны гэтага элемента вопраткі, інфармуе РБК.



Мясцовая паліцыя не стала разганяць мітынг, з колькасцю ўдзельнікаў каля 50 чалавек, але пры гэтым затрымала жанчын з майткамі на галаве. Сваіх дзеянняў праваахоўнікі не патлумачылі.



Карункавыя майткі з сінтэтычных матэрыялаў будуць забароненыя для ўвозу ў Мытны саюз ужо гэтым летам, бо не адпавядаюць тэхнічнаму рэгламенту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі