КДБ масава і гвалтоўна вярбуе памілаваных палітвязняў — праваабаронцы

Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі

Экс-палітвязняў, якія выйшлі апошнім часам па памілаванні, масава і гвалтоўна вярбуе КДБ. Пра гэта паведамляе праваабарончая ініцыятыва @dissidentBY, спасылаючыся на шматлікія крыніцы.

Экс-палітвязням пагражаюць новым пераследам і ціскам на сям'ю. Супрацоўнікі КДБ патрабуюць ад іх падпісаць шэраг папер, пагадзіцца на ўдзел у прапагандысцкіх відэа, забараняюць выезд з краіны, а таксама патрабуюць супрацы ў агентурнай дзейнасці супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый.

У прыватнасці, праз палітвязняў спрабуюць выявіць каналы падтрымкі рэпрэсаваных, таму патрабуюць звяртацца ва ўсе мажлівыя фонды і структуры дэмсілаў. Часта на дэвайсы памілаваных палітвязняў ставяць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе сілавікам весці агентурную дзейнасць у рэжыме анлайн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі