КДБ не хоча абменьваць асуджаных у Беларусі замежнікаў
Будынак КДБ у Мінску
КДБ не хоча абменьваць асуджаных у Беларусі за шпіянаж ці агентурную дзейнасць замежнікаў. Нібыта для абмену ім прапануюць "рабаўнікоў, гвалтаўнікоў, наркаманаў, ашуканцаў", а не выкрытых агентаў дзяржбяспекі. Пра гэта заявіў у эфіры "Беларусь 1" начальнік Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
"Ні ў Польшчы, ні ў краінах Балтыі, ні ў іншых краінах Захаду няма грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія супрацоўнічалі з КДБ, асуджаныя за гэта і адбываюць там пакаранне", — кажа Бычак. І падкрэслівае, што "афіцыйная пазіцыя камітэта — мы нікога не мяняем".
Насамрэч на Захадзе ёсць такія беларускія грамадзяне, толькі ў Мінску гэта не прызнаюць. А пытанні абмену, відаць, рэжым Лукашэнкі мусіць узгадняць з Масквой. Сёлета адбылася вядомая гісторыя, калі Аляксандр Лукашэнка памілаваў асуджанага ў РБ на смяротнае пакаранне грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, і яго адправілі ў Расію. Крыгер стаў удзельнікам маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.