Пуцін падзякаваў Лукашэнку за Крыгера
Рыга Крыгер падчас пасадкі ў самалёт у Маскве
Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за Рыка Крыгера (за "жэст добрай волі"), паведамляе ў чацвер прэс-служба Крамля. Грамадзянін Германіі, асуджаны ў РБ на смяротнае пакаранне і памілаваны, стаў удзельнікам маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і РФ.
ФСБ апублікавала відэа пасадкі палітвязняў у самалёт у Маскве перад вылетам на абмен у Турцыю. Сярод іншых паказалі і Крыгера, прывезенага ў Расію з Беларусі.
Беларускія сілавікі з аб'яднання BELPOL прыйшлі да высновы, што грамадзянін Германіі Рыка Крыгер стаў ахвярай правакацыі спецслужбаў Лукашэнкі. Ніякага "тэракту" ён не здзяйсняў, а чыгуначныя шляхі былі падарваныя сілавікамі. Матэрыялы следства і суда былі цалкам сфальсіфікаваныя. Атрымліваецца, што ўсё гэта было зроблена для захопу закладніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.