КДБ затрымаў групу, якая праслухоўвала сілавікоў, журналістаў, чыноўнікаў(фота)

КДБ затрымаў групу, якая праслухоўвала сілавікоў, журналістаў, чыноўнікаў(фота)

Прэс-служба КДБ паведаміла, што ў выніку спецаперацыі спецслужбы затрымалі злачынную групу, якая цягам трох гадоў праслухоўвалі памяшканні, тэлефонныя перамовы, узломвала электронную пошту і акаўнты Skype, Viber, WhatsApp, сацыяльных сетак.

Паведамляецца, што КДБ затрымаў арганізатараў злачыннай дзейнасці і правёў больш за 80 ператрусаў. Было выяўлена каля паўтары тысячы замоўцаў незаконных паслуг. Аплата вялася праз электронныя кашалькі.

Ахвярамі зламыснікаў сталі ў тым ліку намеснік начальніка аднаго з РУУС Мінска, прадстаўнік кіраўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі Следчага камітэта, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, прадстаўнікі мытных органаў, вайскоўцы, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.

Пры ператрусах па месцы працы і жыхарства зламыснікаў праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі спецыяльнае электроннае абсталяванне, а таксама замежную валюту.

На ўдзельнікаў злачыннай групы пачалі крымінальную справу за незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове. Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Пакуль што іх узялі пад варту.

Фота: прэс-служба КДБ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі