Старшыня КДБ пра праслухоўкі: Справа носіць бытавы характар

Старшыня КДБ пра праслухоўкі: Справа носіць бытавы характар

Справа па праслухоўванні грамадзян носіць пабытовы характар, распавёў старшыня КДБ Валеры Вакульчык газеце “Камсамольская праўда”.

“Гэтая справа носіць пабытовы характар. Жонка звярталася праслухаць мужа, муж - жонку. Было некалькі эпізодаў — па іх мы яшчэ разбіраемся - з нагоды некалькіх службовых асоб. Гэта адзін намеснік начальніка падраздзялення МУС, адзін дырэктар прадпрыемства, мытнік, службовая асоба МНС. Па ім яшчэ не ўсё зразумела. Вельмі шмат людзей - фармальна ёсць склад злачынства. Але муж і жонка могуць прымірыцца, у такім выпадку мы будзем абавязаны адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы”, — распавёў старшыня КДБ.

Вакульчык не змог распавесці пра праслухоўванні журналістаў, дадаўшы, што аднаго супрацоўніка дзяржаўнага СМІ праслухоўвалі з-за рэўнасці.

Як злачынцы маглі праслухоўваць тэлефоны беларусаў і як сябе абараніць

Арганізоўвала праслухоўванне група маладых людзей. А потым ужо, напрыклад, заказчык-жонка, якая звярнулася, сама слухала мужа, распавядае старшыня КДБ.

Пэўнае абсталяванне арганізатары сочкі куплялі за мяжой. Цяпер яны затрыманыя, знаходзяцца ў нас у СІЗА, цытуе словы Вакульчыка “Камсамольская праўда”.

КДБ: Калі да вас не прыйшлі і не канфіскавалі тэхніку, то вас не праслухоўвалі

Нагадаем, у канцы кастрычніка КДБ распавёў пра тое, што тэлефоны больш за 2 тысячы беларускіх чыноўнікаў, журналістаў і ваенных праслухоўвалі. На заказчыкаў была заведзеная больш за 20 крымінальных спраў.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі