Пра Карач, Кулажанку, Ціханоўскую і “замах на Стрыжака” — эфір з Макарам
Былы сілавік Ігар Макар чарговы раз апынуўся ў цэнтры скандалу. Праўда, ён стаў працягам скандалу папярэдняга : пра нібыта планы “раскулачыць” кіраўніка дабрачыннага фонду BYSOL Андрэя Стрыжака. І вось цяпер кіраўніца “Нашага Дома” Вольга Карач падала на Макара заяву ў літоўскую паліцыю, абвінаваціўшы былога “алмазаўца” ў паклёпе.
Ёсць у Макара доказы датычнасці Вольгі Карач да планавання “замаху” на Стрыжака ці згадка яе была беспадстаўная? Ці чакае помсты з боку Кулажанкі? Ці ёсць у Макара рэальныя прапановы па вызваленні палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы баец антытэрарыстычнага спецпадраздзялення “Алмаз” МУС Беларусі і прадстаўнік ініцыятывы "Беларускі народны трыбунал" Ігар Макар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.