КДБ зладзіў у Мінску аблаву на адвакатаў — СМІ

Адвакаты

Адвакаты / reform.by

У Мінску супрацоўнікі КДБ зладзілі аблаву на адвакатаў, піша "Наша Ніва".

Супрацоўнікі выдання кажуць, што затрымалі дзесяць чалавек. Большасць з іх пасля адпусцілі.

Прычына аблавы пакуль невядомая. Мяркуецца, што людзей маглі пераследаваць за данаты.

Многія адвакаты трапілі пад рэпрэсіі пасля выбараў 2020 года. У тых, хто вёў палітычныя справы, нярэдка забіралі ліцэнзіі ды выключалі з калегій. Цяпер па крымінальных справах у зняволенні знаходзяцца шэсць адвакатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі