КДК паведаміў, чаму арыштаваны дырэктар гандлёвай сеткі "Суседзі"
Затрыманы адзін з галоўных бенефіцыяраў / mobile-business.by
КДК паведаміў пра арышт з-за павышэння цэн у сетцы крамаў "Суседзі". "Усяго ў перыяд з 6 па 18 кастрычніка... былі неабгрунтавана павышаны цэны на больш чым 65 асартыментных пазіцый", — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
Сцвярджаецца, што службовыя асобы "кіруючай арганізацыі", "ведаючы пра забарону павышэння рознічных цэн на тавары, не забяспечылі прыняцце належных мер для недапушчэння іх росту ў рознічнай гандлёвай сетцы крамаў "Суседзі". Крымінальную справу распачалі ў дачыненні дырэктара кіруючай арганізацыі, артыкул — "бяздзейнасць службовай асобы" (ч. 2 арт. 425 КК).
Пра затрыманне топ-менеджараў гандлёвай сеткі "Суседзі", а таксама яе аднаго з галоўных бенефіцыяраў стала вядома днямі з неафіцыйных крыніц. Прычына была дакладна невядомая.
Сетка налічвае 180 крамаў па ўсёй Беларусі, у якіх працуюць больш за 5 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.