"Наша ніва": Затрымана кіраўніцтва сеткі крамаў "Суседзі"

Крама "Суседзі" ў Мінску / facebook.com/magazinsosedi
Крама "Суседзі" ў Мінску / facebook.com/magazinsosedi

У Беларусі затрыманы амаль усе топ-менеджары гандлёвай сеткі "Суседзі", піша "Наша ніва" са спасылкай на свае крыніцы. Сярод затрыманых таксама адзін з галоўных бенефіцыяраў — Вадзім Іванесаў. Па папярэдняй інфармацыі, затрыманні праводзіў Камітэт дзяржкантролю.

Сярод версій пагрому — парушэнне загаду Лукашэнкі аб стрымліванні коштаў. Але выданне піша, што яна не прыярытэтная.

Афіцыйнай інфармацыі аб затрыманні кіраўніцтва сеткі, якая налічвае 180 крамаў па ўсёй Беларусі, ні КДК, ні іншыя сілавыя ведамствы не паведамлялі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі