Хакеісты мінскага "Дынама" ў авертайме прайгралі "Тарпеда"

Хакейны матч "Дынама" — "Тарпеда"

Хакейны матч "Дынама" — "Тарпеда" / НАК Беларусі

Хакеісты мінскага "Дынама" 13 лістапада ў хатнім матчы чэмпіянату КХЛ прайгралі ніжагародскаму "Тарпеда" — 1:2.

Гулец "зуброў" Аляксандр Волкаў адзначыўся шайбай ужо на 22-й секундзе сустрэчы. Аднак гэта аказалася адзіная шайба на рахунку каманды. Лёс сустрэчы быў вырашаны ў авертайме, дзе госці былі мацнейшымі.

Па выніках матчу мінскае "Дынама" ўсё яшчэ застаецца на восьмым радку Заходняй канферэнцыі, маючы ў актыве 28 ачкоў.

Далей каманду чакае трохматчавая выязная серыя. Яна пачнецца 15 лістапада матчам супраць "Віцязя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі