Хапун у Жлобіне: затрымалі не менш за пяць чалавек

Затрыманыя падчас хапуну ў Жлобіне / t.me/nashaniva
Затрыманыя падчас хапуну ў Жлобіне / t.me/nashaniva

У Жлобіне 15 снежня сілавікі затрымалі не менш за пяць чалавек, піша "Наша Ніва". Гэта Марына Ляхновіч, Таццяна Дземчанка, Вадзім Кір'янаў, Настасся Татарынава і Кірыл Камароў.

Іх вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Прынамсі частка затрыманых былі знаёмыя паміж сабою. Дарэчы, аднаго з іх ужо затрымлівалі па адміністрацыйных справах раней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі