Харкаў за ноч перажыў некалькі хваляў атак "Шахедамі"

Харкаў пасля начной атакі

Харкаў пасля начной атакі / t.me/ihor_terekhov

У ноч на 4 красавіка Харкаў перажыў некалькіх хваляў атак расійскімі ўдарнымі дронамі Shahed, перадае hromadske.ua.

Першая адбылася каля гадзіны ночы. Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведамляе прынамсі пра чатыры ўдары. Пад удар трапілі прыватныя і шматкватэрныя жылыя дамы. У адной са шматпавярховак былі пашкоджаныя верхнія паверхі, дзе абваліліся пліты і пашкоджаная знешняя сцяна.

Калі гараджане заняліся ліквідацыяй наступстваў атакі, быў нанесены другі ўдар. Пад яго трапілі ратавальнікі, якія прыехалі на месца першага ўдару. Тры ратавальнікі загінулі, адзін атрымаў раненні. Была пашкоджаная іх тэхніка.

Агулам у горадзе ў выніку начной атакі загінулі чатыры чалавекі. Кіраўнік горада Ігар Церахаў кажа пра 12 пацярпелых. 49-гадовы паранены мужчына знаходзіцца ў цяжкім стане, іншыя пацярпелыя — у сярэднім і лёгкім. Дарэчы, сярод пацярпелых ёсць медсястра абласнога цэнтра экстранай медыцынскай дапамогі, якая прыехала на выклік і атрымала траўмы ад паўторнага ўдару.

Харкаў за ноч перажыў некалькі хваляў атак "Шахедамі"
Харкаў пасля начной атакі / t.me/ihor_terekhov
Харкаў за ноч перажыў некалькі хваляў атак "Шахедамі"
Харкаў пасля начной атакі / t.me/ihor_terekhov
Харкаў за ноч перажыў некалькі хваляў атак "Шахедамі"
Харкаў пасля начной атакі / t.me/ihor_terekhov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі