Хлопцаў судзілі за тое, што не ўсталі на выпускным пад дзяржаўны гімн

Падчас выпускной вечарыны ў Нароўлі

Падчас выпускной вечарыны ў Нароўлі / gomelspring.org

Хлопцаў з Нароўлі судзілі за тое, што не ўсталі на выпускным пад дзяржаўны гімн. Міліцыянеры склалі адміністрацыйныя пратаколы на "злосных парушальнікаў правапарадку".

Як піша "Гомельская вясна", выпускная вечарына праходзіла ў адной з нараўлянскіх навучальных устаноў. На яе ўрачыстай частцы прысутнічаў мясцовы жыхар Максім Галавацкі і яго сябры. У момант, калі выконваўся дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, трое чалавек засталіся сядзець на сваіх месцах. Гэта заўважылі. Правапарушэнне палічылі настолькі сур'ёзным, што не праводзілі прафілактычнай гутаркі, адразу пачалі складаць пратаколы.

Правабаронцам стала вядома, што 2 жніўня ў суддзе Нараўлянскага раёна суддзя Аляксандр Ваўрантовіч разглядаў адміністрацыйную справу 25-гадовага Максіма Галавацкага па артыкуле "Незаконыя дзеянні ў дачыненні да дзяржаўных сімвалаў". Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя і яго сябры, але падрабязнасці пакуль невядомыя. 

Летась у Гродне аштрафавалі футбольнага заўзятара за тое, што ён не падняўся падчас выканання на стадыёне гімна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі