Футбольнага заўзятара аштрафавалі за тое, што ён не падняўся падчас гімна
Суд Ленінскага раёна Гродна аштрафаваў дырэктара аднаго з прадпрыемстваў на 480 рублёў (15 базавых велічынь) за непавагу да дзяржсімвала.
Здарэнне адбылося два месяцы таму, пішуць праваабаронцы MAYDAY TEAM. 25 чэрвеня ў Гродне прайшоў футбольны матч паміж мясцовым "Нёманам" і барысаўскім БАТЭ. Перад гульнёй загучаў дзяржаўны гімн, аднак адзін з заўзятараў (як мяркуецца, прыезджай каманды) застаўся сядзець на месцы.
На мужчыну склалі пратакол, а пазней аштрафавалі паводле арт. 24.54 КаАП (незаконныя дзеянні ў адносінах да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.