"Хрусь і папалам": якія нацыянальныя стэрэатыпы не даюць нам спаць — эфір

Міхась Зуй і Валер Руселік

Міхась Зуй і Валер Руселік / Еўрарадыё

Як той казаў, ніколі не кажы “ніколі”. Нашыя старыя знаёмцы — блогер @daroha і ганаровы чалец @chinchinchannelofficial Сяргей Мікалаевіч — зноў сустракаюцца, каб разабрацца з самымі заблытанымі пытаннямі, на якія багатая нашая рэчаіснасць. А гэта азначае, што на вашыя экраны вяртаецца з другім сезонам сусветна вядомы ютуб-праект "Хрусь і папалам". Бо нацыянальныя стэрэатыпы, якімі прасякнутая беларуская рэчаіснасць, нікуды не падзеліся і дзявацца не збіраюцца. Таму зноў час клікаць на дапамогу тых, хто ўсё раскладзе па палічках.

Якія нацыянальныя стэрэатыпы засталіся не раскладзенымі па палічках і якія змены чакаюць нас у другім сезоне? Ці варта раскалупваць беларускія нацыянальныя болькі і чаго хочуць такімі дзеяннямі дамагчыся аўтары? Ці ёсць пагроза, што беларусы замежжа і беларусы ў Беларусі па-рознаму бачаць гэтыя “стэрэатыпы” і па-рознаму да іх ставяцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сувядоўцы праекта "Хрусь і папалам" Валер Руселік і Міхась Зуй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі