Хто такі “ўпалмінзаг” і навошта яго забіваць? Эфір са Змітром Бартосікам
Зміцер Бартосік і Юстына Карпіловіч / Еўрарадыё
Трэцюю кнігу з серыі “Падарожжаў Свабоды” прэзентуе 24 лістапада ў Беларускім доме Зміцер Бартосік. Пасля кніг “Быў у пана верабейка гаварушчы” і “Клініка кітайскага дантыста” надыйшла чарга трылера з шакуючай назвай “Забіць упалмінзага”. Тут, як і ў ранейшых кнігах, апавядаецца пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакумэнтаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. І гэта яшчэ не ўсё, што чакае гасцей гэтай сустрэчы-прэзентацыі…
Пра што насамрэч ідзе гаворка ў новай кнізе Бартосіка і дзе ён збіраў матэрыял для кнігі? Якую “рэальнасць пасляваеннай Беларусі” і хто спрабаваў уратаваць? Што адбываецца з творчым чалавекам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае публіцыст, пісменнік, бард Зміцер Бартосік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.