Кіеў, Масква і АБСЕ дамовіліся, як урэгуляваць сітуацыю на ўсходзе Украіны
8 і 9 чэрвеня ўдзельнікі трохбаковай кантактнай групы правялі тры пасяджэнні.
Прадстаўнікі Украіны, Расіі і АБСЕ прыйшлі да паразумення па ключавых этапах выканання плана прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе краіны, перадае interfax.by са спасылкай на кіеўскія крыніцы.
У сустрэчы прыняў удзел прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, амбасадар Украіны ў Германіі Павел Клімкін, спецыяльны прадстаўнік генеральнага сакратара АБСЕ Хаідзі Тальявіні і амбасадар Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў.
Абмеркаваныя меры павінны паспрыяць дээскалацыі сітуацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Удзельнікі трохбаковай кантактнай групы дамовіліся аб працягу сустрэч у гэтым фармаце.
Фота — obozrevatel.com