The Killers прадстаўляюць новы кліп на песню "Just Another Girl" (відэа)
У роліку фронтмэна каманды сыграла зорка серыяла "Хор" Дыяна Агрон.
Амерыканскі гурт The Killers прэзентуе відэа на песню "Just Another Girl". Галоўнай "разынкай" відэа стала тое, што фронтмэна гурта ў ім выканала актрыса Дыяна Агрон. Яна увасабляе вобразы Брэндана Флаўэрса, у якіх той з'яўляўся ў кліпах The Killers.
Экранізаваная песня ўваходзіць у зборнік сінглаў The Killers пад назвай "Direct Hits", выпушчаны ў лістападзе. На пласцінку трапілі песні, запісаныя гуртом за апошнія 12 гадоў і дзве новыя песні — "Shot at the Night" і згаданая "Just Another Girl".
Фота: cliphq.ru